“Пад святло зоркі прыходзяць Каляды”

pad-svyatlo-zorki-pryxodzyac-kalyadyЦыкл святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў дзіцячай бібліятэцы, называўся менавіта так.

Калядныя сустрэчы са школьнікамі сталі добрай традыцыяй у дзіцячай бібліятэцы. Кожны год яе супрацоўнікі збіраюць вучняў гарадскіх школ, каб крыху больш расказаць ім пра традыцыі Каляд, пра іх гісторыю.

Вось і ў гэтым годзе ў бібліятэцы пабывалі навучэнцы СШ №1 і гімназіі. Карэспандэнт раёнкі разам з імі прысутнічала на мерапрыемстве. Вучні 4“А” і 4“Б” класаў з цікавасцю сачылі за святам, якое для іх падрыхтавалі.

Спачатку паглядзелі мультфільм пра нараджэнне Іісуса Хрыста. Было відаць, што гісторыя зацікавіла дзяцей, а таму пасля мультфільма яны ўважліва слухалі вядучую. А яна якраз аб’явіла выступленне вучняў нядзельнай школы. Тры дзяўчынкі праспявалі прачулую песню пад назвай “Эта ночь святая”.

Пасля іх слова ўзяў настаяцель храма Свяціцеля Ціхана протаіерэй Пётр Піліпчук. Ён падзякаваў супрацоўнікаў бібліятэкі за тое, што з іх дапамогай амаль на кожнае важнае царкоўнае свята яны арганізоўваюць такія вось сустрэчы з моладдзю і адзначыў, што Каляды, несумненна, маюць вялікае значэнне, і кожны павінен разумець, што ў гэты дзень нарадзіўся Іісус Хрыстос, каб даць чалавецтву магчымасць жыць правільна, у суадносінах з Божымі запаветамі і з уласным сумленнем. А таму гэтае свята — светлае свята жыцця, любові, міру, радасці і сяброўства.

Пасля айца Пятра ўсе жадаючыя школьнікі маглі расказаць вершы пра Каляды. На здзіўленне вядучай, такіх аказалася шмат: амаль палова залы. Дзеці з задавальненнем выходзілі да каляднай ёлкі і паказвалі свае таленты. А пяцёра з іх прынялі ўдзел у пантаміме.

Затым на сцэну выйшла настаўніца нядзельнай школы Марыя Орса. І не адна. Разам з ёю да гледачоў выйшла дзяўчынка-анёл. Яна расказала верш пра тое, хто такія Божыя дзеці, а Марыя Аляксандраўна дадала, што галоўнае на Каляды — закладваць ў душы добрыя справы, а ў галовы — добрыя думкі.

Напрыканцы сустрэчы вядучая нагадала, што Іісус хоча бачыць усіх здаровымі, бадзёрымі і радаснымі. А таму трэба проста не забываць пра тое, што трэба жыць па сумленні.

(23)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *