Cтаіць у самым цэнтры Задуб’я невялічкая каплічка, названая ў гонар святога Панцеляймона.
Некаторы час збіралі задубенцы ўсёй вёскай сродкі на ўзвядзенне званіцы. На будаўніцтва культавага аб’екта ахвяравалі і жыхары суседніх населеных пунктаў. Узводзілі званіцу вяскоўцы таксама сваімі сіламі ды з дапамогай Божай ласкі. Сёння пры ўваходзе на двор капліцы ўзвышаецца званіца, якую змайстравалі былы дырэктар мясцовай школы Міхаіл Валасюк разам са сваім сынам Міхаілам. Нядаўна протаіерэй, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, што ў Малькавічах, Вячаслаў Цэван асвяціў званіцу. Тры званы ў святочныя дні напаўняюць маўклівае наваколле радасным звонам, запрашаючы вяскоўцаў на літургію.
Дарэчы, служба ў капліцы вядзецца на ўсе святы і ў нядзелю.
Тэкст і фота Алены Бань.
(22)