Выйшаў у свет зборнік прадмоў і пасляслоўяў да кніг Бібліі Францыска Скарыны (~1490 – ~1551) на сучаснай беларускай мове.
Мэта выдання — праз арыгінальныя тэксты заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, біблеіста, вучонага і асветніка даць магчымасць чытачу больш глыбока пазнаёміцца з асобай, светапоглядам, духоўным абліччам Ф. Скарыны, зразумець галоўны змест яго асветніцкай дзейнасці. Кніга аздоблена гравюрамі з выданняў Скарыны.
Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія пры выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску.
Выданне можна набыць у кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (г. Мінск, вул. Ракаўская, 4). Глядзіце змест і вытрымкі з кнігі тут.
(196)