У аграгарадку Люсіна Ганцавіцкага раёна вядзецца будаўніцтва храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Ужо правялі электраправодку, паставілі вокны і дзверы, уладкавалі дах і ўсталявалі купалы.
Да будаўніцтва храма з першых дзён свайго служэння актыўна ўключыўся малады святар Сергій Ярашэвіч. Дапамагаюць ў будаўніцтве царквы мясцовыя прыхаджане. Не застаюцца ўбаку і тыя, хто жыве за межамі вёскі, але жыццё якіх так ці інакш звязана з гэтым куточкам Беларусі.
Дарья ЗАНЬКО — «Савецкае Палессе»
(20)