Візіт дабрыні

У Ганцавіцкім благачынні праходзіла акцыя “Сагрэем далоні, разгладзім маршчыны”, арганізаваная нядзельнай школай прыхода храма Свяціцеля Ціхана. Рабяты, навучэнцы школы, разам з бацькамі — Таццянай Герасіменя, Наталляй Палешка, Святланай Дзічка і іншымі наведалі пажылых людзей, якія жывуць на вуліцы Садовай райцэнтра, а таксама знаходзяцца на лячэнні ў хірургічным і тэрапеўтычным аддзяленнях Ганцавіцкай ЦРБ.

Сталым людзям (якіх частавалі яблыкамі і цукеркамі) было вельмі прыемна атрымаць вось такую долю ўвагі ад малодшага пакалення, і кожны з тых, каго віншавалі, імкнуўся падзякаваць дзецям, як можа: хтосьці гасцінцамі, а ў каго іх не аказалася — шчырымі абдымкамі і ўсмешкамі.

Да акцыі далучыліся таксама навучэнцы гарадской гімназіі, СШ № 3, СШ № 2, Агарэвіцкай СШ, а таксама Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў разам са сваімі кіраўнікамі Святланай Дзенісеня, Таццянай Качурка, Ірынай Мяцельскай, Святланай Грыгаран і Інай Рылка.

Марыя ОРСА, выкладчык нядзельнай школы.

НА ЗДЫМКУ: падчас наведвання сям’і Кандраценей.

(20)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *