19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне Гасподняе.
У гэты дзень ў 15 гадзін адбудзецца асвяшчэнне вадаёма на гарадскім пляжы “Паўднёвы”, пасля чаго ўсе жадаючыя змогуць акунуцца ў палонку.
Для гэтага будуць створаны ўсе ўмовы. На пляжы будуць несці дзяжурства супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама медыкі. Усім жадаючым прапануюць і гарачую гарбату.
Абрад “Хаджэнне на Іярдань” будзе праведзены на вадаёме ўрочышча “Юліна” каля вёскі Агарэвічы ў 13 гадзін.
(52)